Матч "Дандалк" — БАТЭ тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў жывым эфіры

Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч 2-га раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж ірландскім "Дандалкам" і БАТЭ ў жывым эфіры. Ён пройдзе 22 ліпеня ў Дандалку, пачатак у 21.45 паводле беларускага часу. Каментатарам трансляцыі прызначылі Уладзіміра Навіцкага, інфармуе "Прессбол".

Нагадаем, 15 ліпеня на "Барысаў-Арэне" БАТЭ выйграў у ірландцаў з лікам 2:1. У тым паядынку здарыўся непрыемны эпізод — Віталь Радзівонаў штурхануў Дэйна Мэсі, але суддзя на гэта ніяк не адрэагаваў. "Дандалк" падаў скаргу, аднак дысцыплінарны камітэт УЕФА яе адхіліў. Таму Радзівонаў згуляе ў заўтрашнім матчы.

Магчымыя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў — каманды з Уэльса і Венгрыі

Фота: Fotolia, fcbate.by