Матч "Цюрых" — "Дынама" пакажуць у жывым эфіры, каментатар — Навіцкі
Гэта будзе паядынак 3-га раўнда футбольнай Лігі Еўропы.
Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў Швейцарыі з "Цюрыхам" у матчы 3-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Ён пачнецца ў 20.30 паводле беларускага часу. Як інфармуе "Прессбол", тэлеканал "Беларусь 5" пакажа матч у жывым эфіры. Каментаваць яго будзе Уладзімір Навіцкі.
"Дынама" прыляцела ў Цюрых у наступным складзе: Ненад Адамавіч, Махамед Мунір Абдусалам, Умару Бангура, Фатас Бечырай, Раман Бегуноў, Алег Вераціла, Ігар Варанкоў, Максім Вітус, Аляксандр Гутар, Сяргей Ігнатовіч, Сяргей Канцавы, Мікіта Корзун, Уладзімір Карыцька, Аляксандру Някша, Сяргей Паліцевіч, Глеб Расадкін, Ян Цігараў, Чыгозэ Удожы.
Кірыл Прамудраў перайшоў з брэсцкага ў мінскае "Дынама" (фота)

Нагадаем, хатні паядынак дынамаўцы правядуць у Брэсце 6 жніўня.
Фота: Fotolia i dinamo-minsk.by