Мастачку-керамістку абвінавачваюць у здымках выбарчага ўчастка
Алена Карпенка / Facebook
Прапагандысты з Магілёва паведамілі пра затрыманне Алены Карпенка. Мастачку-керамістку вінавацяць у здымках выбарчага ўчастка і дасыланні відэа "экстрэмістам", піша "Наша ніва".
Затрыманне адбылося ўжо пасля галасавання. Сцвярджаецца, што Карпенка "грукалася ў закрытыя дзверы пасля сканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу". Сама ж затрыманая кажа, што даслала відэа сваёй знаёмай, якая жыве за мяжой. Дзе яно было апублікавана, дакладна невядома.
Што пагражае затрыманай, прапагандысты не ўдакладняюць.