МАРГ перадаў у міліцыю матэрыялы на "Соси жуй"

Прадукцыя са слоганам "Соси жуй" 

Прадукцыя са слоганам "Соси жуй"  / "Мерзкий Кококбай"

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) адрэагавала на рэкламную кампанію "Соси жуй".

Аб рэкламе стала вядома ад блогера "Мерзкий Кокобай" ды СМІ. Паведамлялася, што ў мінскіх крамах сталі з'яўляцца ўпакоўкі вяленага мяса з незвычайнай назвай і правакацыйным афармленнем.

У МАРГ пастанавілі, што гэта неналежная рэклама, і прыгразілі адміністрацыйнай адказнасцю яе арганізатарам.

"Не менш чым у двух сеткавых гандлёвых аб'ектах у г. Мінску былі выяўленыя "падклады" прадукцыі на паліцы, на ўпакоўцы якой размяшчалася рэклама, якая змяшчае фразы і візуальныя элементы, якія ствараюць асацыяцыі з нецэнзурнай лексікай. Такім чынам рэкламадаўцы спрабавалі прыцягнуць увагу спажыўцоў за кошт правакацыі, у тым ліку з прымяненнем інтэрнэт-рэсурсаў", — гаворыцца ў паведамленні МАРГ.

Ведамства заявіла, быццам інтэрнэт-рэсурсы арганізатараў заблакаваныя, асоба выяўленая. Матэрыялы перададзеныя ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.