Маразы затрымаюцца ў Беларусі — па начах будзе да -14

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / t.me/kalinkovichi_news_official/

У пятніцу, 7 лютага, Беларусь будзе знаходзіцца пераважна на паўднёвай перыферыі антыцыклону з цэнтрам у Расіі.

Будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ўначы ў асобных раёнах па захадзе краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе да 10 градусаў марозу. Удзень чакаецца -3...+2.

На выходныя надвор'е па-ранейшаму вызначаць перыферыя антыцыклону.

У суботу, 8 лютага, будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Удзень па захадзе краіны прагназуецца парывісты вецер. Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 са знакам "мінус", пры праясненнях будзе да 12 градусаў марозу. Удзень будзе ад -3 да +3 градусаў.

У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер будзе ўсходняй чвэрці, умераны. Тэмпература паветра ўначы будзе 4-11 градусаў марозу, месцамі — да -14. Удзень прагназуецца -3..+2.

Маразы затрымаюцца ў Беларусі — па начах будзе да -14
Прагноз надвор'я на 7 лютага / Белгідрамет
Маразы затрымаюцца ў Беларусі — па начах будзе да -14
Прагноз надвор'я на 7 лютага / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.