Маладзечанскага педафіла асудзілі на 15 гадоў
Жыхар Маладзечна асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі за педафілію. Ахвярамі сталі трое дзяцей — дачка жанчыны, з якой гвалтаўнік жыў грамадзянскім шлюбам, а таксама двое сяброў дзяўчынкі. Самаму малодшаму на той момант было 9 гадоў.
Усе факты сэксуальнага гвалту належаць да 2009 года. Пасля гэтага мужчына перастаў дамагацца дзяцей і вярнуўся да звыклага жыцця. Паколькі кожнае дзіця станавілася ахвярай яго дзеянняў неаднаразова, на мужчыну завялі 10 крымінальных справаў.
Дзеці нічога не распавядалі дарослым, а сужыцелька не здагадвалася пра схільнасці свайго сябра. Следства не раскрывае, якім чынам атрымала інфармацыю пра здзейсненыя злачынствы.
Падазраванага затрымалі ў студзені 2015 года. Следства доўжылася чатыры месяцы, паведамляе сайт Мінскай абласной міліцыі.
Асуджанаму цяпер 35 гадоў, раней ён ужо меў судзімасць.
Фота з архіву