Макрон і Стармер збіраюцца распрацаваць свой мірны план па Украіне

Эмануэль Макрон і Кір Стармер / GETTY IMAGES
Брытанскі прэм'ер Кір Стармер і французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон прыбылі на саміт па Украіне ў Лондане. Неўзабаве да іх далучацца Уладзімір Зяленскі і іншыя еўрапейскія лідары.
У прыватнасці, прэм'ер-міністр Італіі, прадстаўнікі Нямеччыны, Даніі, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі і Румыніі. Таксама чакаецца прысутнасць прадстаўнікоў Турцыі і Канады.
Францыя і Вялікабрытанія анансавалі, што збіраюцца распрацаваць свой мірны план па Украіне.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск перад ад'ездам на саміт у Лондане падзяліўся "парадаксальным" назіраннем: "500 мільёнаў еўрапейцаў просяць 300 мільёнаў амерыканцаў абараніць іх ад 140 мільёнаў рускіх. Шаноўнае спадарства, гэта парадокс!", — сказаў ён.
І дадаў, што калі і трэба нешта падлічыць, дык толькі разлічваючы на сябе, бо Еўропа — гэта глабальная сіла, і трэба толькі ў гэта паверыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.