Макей сустрэнецца з кіраўніком МЗС Польшы — СМІ
Польша і Беларусь вядуць вялікія кулуарныя перамовы, у выніку якіх Варшава спадзяецца вызваліць Анжаліку Борыс і Андрэя Пачобута — астатніх польскіх актывістаў, якія застаюцца ў беларускай турме, паведамляе партал Onet.pl.
Раней вынікам перамоваў стала вызваленне трох актывістак Саюза палякаў Беларусі. Гэта адбылося пасля таго, як яны сустрэліся з польскім консулам і падпісалі прашэнне аб памілаванні. Борыс і Пачобут падпісваць паперу адмовіліся, а беларускія ўлады адмовіліся іх вызваляць проста так.
Цяпер перамовы быццам бы працягваюцца.
Крыніцы партала анансуюць сустрэчу кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы Уладзіміра Макея і Збігнева Раў. Яна можа адбыцца на генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку напрыканцы верасня.