Магілёўца, які з'ехаў за мяжу, выклікаюць у суд, каб абмежаваць яму выезд
Магілёўскі актывіст Андрэй Бадзілёў атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Магілёва на 21 кастрычніка. Як пішуць мясцовыя праваабаронцы, яго запрашаюць на працэс па абмежаванні выезду за межы Беларусі.
Прычына такога абмежавання не паведамляецца.
Пікантнасць сітуацыі ў тым, што Бадзілёў яшчэ 17 снежня 2020 года з'ехаў у Літву. Ён падаў дакументы на гуманітарную візу і прытулак пасля таго, як 16 снежня магілёўскія супрацоўнікі ГУБАЗіК збілі яго за адміністраванне лакальнага чата.