Магерыні: Санкцыі супраць Расіі працягнуць, але рашэнне пра іх прыме Туск

Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах Федэрыка Магерыні ў панядзелак дала прэс-канферэнцыю Брусэлі. Падчас яе дыпламат заявіла, што рашэнне пра час і фармат, у якім Еўрасавет падоўжыць санкцыі супраць Расіі, прыме кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск і дзяржавы-чальцы ЕС.
Магерыні нагадала, што падаўжэнне санкцыяў Еўрасаюза супраць Расіі звязанае з тым, што Расія не цалкам выконвае Мінскія пагадненні. Па яе словах, 14 снежня ў парадку дня Савета ЕС па замежных справах не было пытання па Расіі. Аднак амаль усе міністры выказаліся наконт Мінскіх пагадненняў і зазначылі, што справа ідзе ў правільным напрамку, але да іх выканання яшчэ далёка.
На думку Магерыні, пытанне аб працягу санкцыяў супраць Расіі можа абмяркоўвацца на пасяджэнні Еўрасавета, якое пройдзе ў чацвер, 17 снежня.
Фота: Telegraf-EPA