Магчымыя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў — каманды з Уэльса і Венгрыі

Сталі вядомыя магчымыя сапернікі БАТЭ ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў. У выпадку, калі барысаўчане выйдуць у 3-ці кваліфікацыйны раўнд, яны сустрэнуцца з пераможцам пары "Нью Сэйнтс" (Уэльс) — "Відэатон" (Венгрыя), піша "Прессбол". У першым матчы венгры выйгралі ў гасцях з лікам 1:0.

Аднак БАТЭ яшчэ трэба вырашыць праблему выхаду ў наступны раўнд. Як вядома, у хатнім матчы была атрыманая перамога над ірландскім "Дандалкам" — 2:1. Усё вырашыцца ў гасцявым паядынку, які прызначаны на 21 ліпеня. Барысаўчан задаволіць і нічыя.

Фота: БЕЛТА