Лясны пажар, які прыйшоў з Украіны, патушылі на поўдні Беларусі

Лясны пажар / архіўнае фота
У Лельчыцкім раёне работнікі лясной гаспадаркі патушылі пажар, які прыйшоў з тэрыторыі Украіны, паведамляе прэс-служба Мінлясгасу.
Агонь перайшоў на тэрыторыю Мілашэвіцкага лясгаса. Ад яго пацярпелі дзясяткі гектараў ляснога фонду. Дакладная плошча пажару ў цяперашні час яшчэ ўдакладняецца.
На дапамогу леснікам з Мілашэвіцкага лясгаса прыйшлі суседнія лесагаспадарчыя ўстановы: Лельчыцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Мазырскі доследны лясгас і Нараўлянскі спецлясгас. У ліквідацыі ляснога пажару былі задзейнічаныя таксама лельчыцкія ратавальнікі.
Агулам на ліквідацыі пажару працавалі 20 адзінак тэхнікі і 70 чалавек.
19 красавіка ў Беларусі ліквідавалі 16 лясных пажараў ва ўсіх абласцях краіны. Агульная плошча ачагоў перавысіла 35 га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.