Лядовы палац у Светлагорску зачынілі праз два месяцы пасля ўрачыстага адкрыцця
Адкрыццё Лядовага палаца ў Светлагорску / sb.by
У Светлагорску 26 сакавіка на тыдзень (да 2 красавіка) зачынілі новы Лядовы палац, піша sv_biznes.by.
Прычынай закрыцця называюць "неабходнасць мадэрнізаваць пакрыццё падлогі".
Лядовы палац у Светлагорску ўрачыста адчынілі 31 студзеня. Гэта 45-ы лядовы палац у Беларусі. На яго адкрыццё прыязджаў намеснік міністра спорту Аляксандр Дараховіч.