Ля Чарнігава ў палон здаўся расійскі разведузвод: не думалі, што едзем забіваць
Пад Чарнігавам у палон украінскім войскам здаўся разведвальны ўзвод 74-й мотастралковай брыгады з Кемераўскай вобласці. Пра гэта ў сацсетках напісаў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны.
Ён апублікаваў фатаздымак старшыны Канстанціна Буйнічава. Па словах расійскага вайскоўца, яны былі на вучэнні ў Ельні (Смаленская вобласць). Учора даведаліся пра наступ на Украіну і думалі, што будуць вяртацца дадому.
"Гэтага ніхто не думаў, што мы едзем забіваць. Ваяваць мы не збіраліся, мы збіралі інфармацыю", — расказаў палонны расіянін.