Ля Бараўлянаў пад Мінскам разбілася маршрутка, адзін чалавек загінуў

Ля Бараўлянаў пад Мінскам разбілася маршрутка, адзін чалавек загінуў

Адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі раненні ў выніку дарожна-транспартнага здарэння каля вёскі Бараўляны пад Мінскам. У аварыю трапілі маршрутка Віцебск—Мінск, грузавы і легкавы аўтамабіль.

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра аварыю паступіла да выратавальнікаў у 20.14. У маршрутным мікрааўтобусе было шэсць пасажыраў, адзін з якіх загінуў. Астатнія пяць пасажыраў і кіроўца атрымалі пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню.

Супрацоўнікі МНС праводзілі працы па выманні загінулага пасажыра з салона маршруткі.