Лукашэнка з'язджае ў Афрыку
Аляксандр Лукашэнка ў Зімбабвэ, студзень 2023-га / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка з'язджае ў Афрыку. У прыватнасці, падчас турнэ ён наведае Экватарыяльную Гвінею.
Сваю паездку ў Афрыку "ў бліжэйшы час" Лукашэнка анансаваў у чацвер падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Экватарыяльнай Гвінеі.
У студзені Аляксандр Лукашэнка наведваў Зімбабвэ. У Беларусі там была цікавасць да здабычы карысных выкапняў. Экватарыяльная Гвінея — буйны экспарцёр нафты. У пачатку восені РБ наведаў прэзідэнт гэтай краіны.