Лукашэнка звольніў чыноўніцу, якая заснула на яго інаўгурацыі
Алена Клічкоўская заснула на інаўгурацыі / "Флагшток"
Аляксандр Лукашэнка звольніў з пасады кіраўніцу справамі Гомельскага аблвыканкама Алену Клічкоўскую.
Замест яе кіраўніком 27 сакавіка прызначылі Аляксея Васючэнку. Дагэтуль ён займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна. Там чыноўнік адпрацаваў зусім нядоўга — менш за год.
Перад гэтым сайт "Флагшток" заўважыў, як Клічкоўская заснула на інаўгурацыі Лукашэнкі, што прайшла ў аўторак. Каб не паказваць чыноўніцу, якая ківаецца з закрытымі вачыма, рэжысёр трансляцыі быў вымушаны пераключыць відэакамеру.
Ці паўплываў сон Клічкоўскай на яе звальненне, дакладна невядома. Яна пакуль яшчэ застаецца старшынёй Гомельскай абласной арганізацыі праўладнага Саюза жанчын.