Лукашэнка зноў правёў сустрэчу з прэзідэнтам Грузіі

2 сакавіка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Грузінскі прэзідэнт прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам у сераду, 1 сакавіка. У той жа дзень адбылася яго першая сустрэча з кіраўніком Беларусі.
На афіцыйных перамовах 1 сакавіка абмяркоўвалася беларуска-грузінскае ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ў розных сферах.