Лукашэнка вылецеў у Піцер на сустрэчу кіраўнікоў СНД
Лукашэнка і пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты / t.me/pul_1
Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Санкт-Пецярбург на нефармальны саміт лідэраў краін СНД. Ён пройдзе 26-27 снежня.
Лукашэнка прыляцеў у Расію 24 снежня і наведаў Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына ў падмаскоўным Зорным гарадку. Там праходзіць адбор беларускіх кандыдаткаў у касманаўты. Абрана шэсць прэтэндэнтак. Сярод іх урачы, работніцы "Белавія", навуковая супрацоўніца НАН і судовая экспертка.