Лукашэнка ў сваёй праграме прапанаваў змяніць Канстытуцыю праз рэферэндум

Аляксандр Лукашэнка абяцае ў наступныя пяць гадоў правесці рэферэндум па змене Канстытуцыі. Гэта вынікае з яго перадвыбарчай праграмы.
Праграмы кандыдатаў у прэзідэнты апублікаваныя 4 жніўня ў газеце "Звязда".
У праграме Лукашэнкі, у прыватнасці, гаворыцца наступнае: "Пачнём з Канстытуцыі. Беларусы падчас усенароднага абмеркавання вызначаць свае правы, свабоды і абавязкі, а таксама паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады".
Пра будучыя змены ў Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы не аднойчы гаварыў на працягу апошняга паўгода. Між іншага, ён прапаноўваў замацаваць у Канстытуцыі, каб на пасаду прэзідэнта мог балатавацца толькі чалавек, які адслужыў у войску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.