Лукашэнка: У нас палова ўраду — рускія

Лукашэнка: У нас палова ўраду — рускія

17 лістапада Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што больш за 90% беларусаў выступаюць за выключна добрыя адносіны з Расіяй. Паводле яго слоў, нядаўна было праведзенае сацыялагічнае даследаванне, якое дало такую лічбу. Ён падкрэсліў, што ніякага прыцяснення рускага насельніцтва ў нашай краіне няма і не можа быць.

"У нас палова ўраду — рускія, ці можа і больш. У нас няма нацыянальнага падыходу да фармавання органаў улады", — сказаў Лукашэнка. "Лілія, ты па-мойму руская? Не? Ужо беларуска", — гэта Алякандр Лукашэнка спытаў ў міністра інфармацыі Ліліі Ананіч (яна, дарэчы, у школе пісала і друкавала беларускамоўныя вершы).

Кіраўнік дзяржавы прыгадаў, што часам у Расіі папракаюць беларускае кіраўніцтва за "беларусізацыю". "А што, анямечванне ў нас павінна быць?" — спытаўся кіраўнік дзяржавы.