Лукашэнка сёння наведае беларуска-егіпецкі дзелавы форум у Каіры

У панядзелак, 16 студзеня, Аляксандр Лукашэнка наведае беларуска-егіпецкі дзелавы форум у Каіры, інфармуе БЕЛТА. Ён прыме ўдзел у цырымоніі яго адкрыцця. Падчас форума пройдзе прэзентацыя тэхнікі МТЗ і МАЗа.
Кіраўнік Беларусі знаходзіцца з 15 студзеня з двухдзённым візітам у Егіпце, пасля чаго адправіцца ў Судан. У нядзелю Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі і запрасіў яго наведаць Мінск. Былі падпісаныя дзесяць дакументаў аб супрацоўніцтве.
На сёння ў Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Алі Абдэль Алем.