Лукашэнка: Робяцца спробы паставіць пад пытанне суверэнітэт і незалежнасць

Лукашэнка: Робяцца спробы паставіць пад пытанне суверэнітэт і незалежнасць

Сёння робяцца асобныя спробы паставіць пад пытанне суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы. Такую заяву зрабіў у чацвер Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння навукоўцам і педагогам дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара. Ён адзначыў, што ў такіх маладых краінах, як Беларусь, навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалогіі. "Нам проста неабходна аргументаванае, бесстаронняе меркаванне кампетэнтных спецыялістаў", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў навукоўцам поўную падтрымку сваю і дзяржавы. Галоўнае, каб прадукт іх творчасці быў канкурэнтаздольным. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў большай эфектыўнасці ад дзейнай мадэлі кіравання навукай у Беларусі. Лепшыя навуковыя распрацоўкі павінны служыць людзям, а не пыліцца на паліцах, заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка: Робяцца спробы паставіць пад пытанне суверэнітэт і незалежнасць
Фота: БЕЛТА