Лукашэнка расказаў пра планы пасадак у Мінску

Лукашэнка расказаў пра планы пасадак у Мінску

Аляксандр Лукашэнка ўстурбаваўся азеляненнем і добраўпарадкаваннем Мінска. Пра гэта ён загаварыў 26 верасня падчас паездкі на ЗАТ "Вітэкс", перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што прымушае высаджваць дрэвы ўздоўж дарог, а Мінску стаяць голыя адхоны. "Людзі ходзяць і на такім адхоне абкошваюць траву тры разы на год. Гэта выдаткі. Пасадзіце там кусты (раз у 3-5 гадоў падрэзаў, сфармаваў, каб прыгожым быў, і Мінск набудзе іншае аблічча). Гэта ж вітрына. Пасадзіце хоць бы ялінкі", — абурыўся ён.

Лукашэнка даручыў правесці працы ў гэтым напрамку на працягу восені, а за зіму спланаваць у цэлым. Па яго словах гэтым павінны заняцца ўсе кіраўнікі раённых адміністрацыяў Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.