Лукашэнка павіншаваў Пуціна з 62-годдзем

"Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства і пашырэння інтэграцыйных працэсаў. Упэўнены, што і ў далейшым ваша дзейнасць будзе ўсяляк садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі", - цытуе віншаванне агенцтва БелТА.

Нагадаем, што Уладзіміру Пуціну сёння спаўняецца 62 гады. Згодна з інфармацыяй расійскіх СМІ, святкаваць Пуцін накіраваўся ў сібірскую тайгу, за 300 кіламетраў ад бліжэйшага жытла.