Лукашэнка наведае Маскву па запрашэнні Пуціна 14-15 снежня

Лукашэнка наведае Маскву па запрашэнні Пуціна 14-15 снежня

Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Уладзіміра Пуціна 14-15 снежня наведае Маскву з афіцыйным візітам.

“15 снежня маюць адбыцца перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па шырокім спектры актуальных пытанняў расійска-беларускіх стасункаў і міжнароднага парадку дня”, — паведамляе сайт Крамля.

Там таксама паведамляецца, што асаблівую ўвагу мяркуецца надаць далейшаму паглыбленню эканамічнай інтэграцыі на еўразійскай прасторы і мерам па нарошчванню гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію планаваўся яшчэ напрыканцы лістапада. Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі мусіла адбыцца 26 лістапада. Па выніках сустрэчы анансавалася падпісанне міжнародных дакументаў. Таксама планавалася сустрэча з расійскім прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка і старшынёй Дзярждумы Сяргеем Нарышкіным, інфармуе БелаПАН.

Але прэс-сакратар Пуціна Дзмітры Пяскоў ячшэ 24 лістапада заявіў пра адмену сустрэчы, “ў сувязі з загружанасцю працоўных графікаў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі”.

Такім чынам, свой першы візіт кіраўнік Беларусі здзейсніў не ў Расію, як адбывалася пасля кожных выбараў, а ў В’етнам і Туркменістан.

Фота: konservatism.by