Лукашэнка: Беларусь не выбірае, з Захадам быць ці з Усходам

21 жніўня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком "Газпрама" Аляксеем Мілерам. Гаворка ішла не толькі на тэму эканомікі, але і пра беларуска-расійскія адносіны.

"У нас няма пазіцыі выбару: з Захадам ці з Расіяй, з Захадам ці з Усходам, — цытуе словы Лукашэнкі РІА "Новости". — Мы ніколі ні з кім не вялі перамовы, нават за стол перамоваў не сядалі, калі перад намі ставілі выбар: Расія ці Захад".

Таксама кіраўнік Беларусі адзначыў, што наша краіна хоча нармалізацыі адносінаў з ЕС і ЗША. Але не за кошт адносінаў з Расіяй, адзначыў ён.

Лукашэнка: Палітычныя правакатары пачынаюць і мяне церабіць (відэа)

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Расія не павінна сумнявацца ў шчырасці, прынцыповасці і надзейнасці Беларусі. Ён папрасіў Аляксея Мілера пры нагодзе перадаць гэтую пазіцыю кіраўніцтва нашай краіны кіраўніцтву Расіі.

Як паведамляла Еўрарадыё, Лукашэнка і Мілер сёння заклалі памятную капсулу на знак пачатку будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу “Газпрама” ў Мінску.

Фота: БЕЛТА