Лукашэнка абавязаў топ-чыноўнікаў праходзіць медагляд пры прызначэнні
Войска чыноўнікаў Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка абавязаў топавых беларускіх чыноўнікаў пры прызначэнні праходзіць медычнскі агляд. У спісе "падлеглых" працэдуры — прэм'ер і яго намеснікі, старшыні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага суда (і іх намеснікі), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, амбасаданы, старшыня КДК, КДБ і генпракурор (са сваімі намеснікамі) памочнікі прэзідэнта і нават яго прэс-сакратар. Увогуле, усе, хто яго акружае.
Цікава, што ў пераліку медычнскіх аглядаў пры іх прызначэнні на пасаду няма пасады прэзідэнта. Гэта значыць (на дадзены момант) самога Лукашэнкі. Няма там і пасады старшыні Усебеларускага народнага сходу, на якую, паводле адной з версій, Лукашэнка хоча прамяняць прэзідэнцкае крэсла.
Некаторыя чыноўнікі, якія займаюць пасады са спісу, наўрад ці змогуць прайсці медычнскі агляд. Напрыклад, 80-гадовы старшыня Вярхоўнага суда, юрыст Валянцін Сукала па інфармацыі СМІ яшчэ нядаўна знаходзіўся ў шпіталі з сур'ёзным дыягназам. І наўрад ці гэта адзінкавы прыклад: не ўсе лукашэнкаўскія чыноўнікі — такія палітычныя доўгажыхары, але і са здароўем ідэальна не ва ўсіх.
Указ "Аб медычнскім аглядзе кіруючых кадраў" Лукашэнка падпісаў 22 снежня. Сёння ён апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.