Лондан стане роварнай сталіцай свету
У суботу і нядзелю тут пройдзе найбуйнейшы ў гісторыі гораду велафестываль.
Падрыхтоўка да гэтай падзеі вялася чатыры гады. Дзеля фестывалю перакрываюць большасць вуліц і магістраляў ад Букінгемскага палацу да Таўэра. Усіх аўтамабілістаў лонданскія ўлады папярэджваюць, што ў выходныя лепей адмовіцца ад паездак на машынах, карыстацца замест гэтага метро ці, вядома, роварамі. Машыны, пакінутыя на ўзбочынах цэнтральных вуліц, будуць эвакуявацца.
Арганізатары фестывалю разлічваюць, што ўдзел у ім прымуць да 200 тысяч чалавек. У праграме фестывалю шмат мерапрыемстваў, у тым ліку велапрабегі паўз лонданскія славутасці, а таксама гонкі на 100 міль, удзел у якіх, дарэчы, возьме знакаміты нямецкі тэнісіст Барыс Бекер, перадае РИА Новости.