Літвіновіч расказаў, куды аддасць свой залаты алімпійскі медаль
Залаты медаль Івана Літвіновіча / peramoga.by
Батутыст Іван Літвіновіч падчас наведвання Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву ў Вілейцы расказаў, куды аддасць сваю залатую ўзнагароду, заваяваную на Алімпіядзе ў Парыжы. Як піша раённая газета, спартсмен сказаў, што "медалі такога высокага ўзроўню дома не захоўвае".
Праз некаторы час, пасля таго, як закончацца яго паездкі і сустрэчы, Літвіновіч перадасць залаты медаль у Нацыянальны алімпійскі камітэт. Там ужо захоўваецца яго залаты медаль, заваяваны на Алімпіядзе ў Токіа.