Лідскія памежнікі затрымалі мужчыну з самаробным дронам
Самаробны дрон затрымалі на мяжы / Памежны камітэт
Увечары 9 кастрычніка лідскія памежнікі пабачылі аўтамабіль, прыпаркаваны на ўзбочыне дарогі ў памежнай зоне. Пабачыўы патруль, кіроўца паспрабаваў уцячы, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
Падчас уцёкаў ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. У багажніку машыны памежнікі знайшлі самаробны квадракоптар, чатыры батарэі да яго, пульт дыстанцыйнага кіравання і ноўтбук.
На мужчыну склалі пратакол за спробу выкарыстання беспілотніка ў памежнай зоне і непадпарадкаванне законным патрабаванням памежнікаў.
Самаробны дрон затрымалі на мяжы
Самаробны дрон затрымалі на мяжы