Летась 3200 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы

Летась 3200 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы, паведамляе udsc.gov.pl. На сённяшні дзень іх там 28,8 тысячы чалавек. Агулам від на жыхарства ў Польшчы маюць 457 тысяч замежнікаў. Летась іх лічба вырасла на 34 тысячы. Адзначаецца, што магчымасцямі часовай міграцыі найчасцей, акрамя беларусаў, карыстаюцца ўкраінцы. У 2020-м від на жыхарства атрымала 29,4 тысячы грамадзян Украіны, агулам іх 244,2 тысячы.
Статыстыка паказвае, што 60% людзей, якія атрымліваюць від на жыхарства ў Польшчы, гэта асобы ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў беларусы актыўна з'язджаюць і ў Літву. Толькі ад жніўня 2020-га да студзеня 2021 года дазвол на часовае пражыванне ў гэтай краіне атрымалі 5739 грамадзян Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.