Латвія ўвяла забарону на перавозку грузаў з санкцыйных беларускіх прадпрыемстваў
Латвія ўвяла забарону на перавозку грузаў з санкцыйных беларускіх прадпрыемстваў. Рашэнне дзейнічае з 20 снежня 2021 года па 15 студзеня 2022-га. Сярод згаданых прадпрыемстваў — "Беларускі нафтавы гандлёвы дом", "Белнафтахім", "Белшына", "Гродна Азот" (уключна з заводам "Хімвалакно"), "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно" і "Беларуськалій".
Скрыншот тэлеграмы, адпраўнікам якой указаны адзін з менеджараў "Беларускай чыгункі" Падсасонны, публікуе @belzhd_live.
У Рызе заяўляюць, што Латвія апошнім часам стала асноўнай мэтай гібрыднай атакі Беларусі. Магчыма, забарона на перавозку грузаў — адказ на яе.
Скрыншот тэлеграмы / @belzhd_live.