Латвія апублікавала свежы "чорны спіс": у ім прэс-сакратарка МУС і сын Балабы

Латвія апублікавала свежы санкцыйны спіс абаронцаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У яго ўвайшлі 118 прозвішчаў: гэтым людзям забаронены ўезд на тэрыторыю краіны. Неўзабаве такія ж спісы павінны апублікаваць Літва і Эстонія.
У новы спіс трапілі:
— начальнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК Міхаіл Бендукевіч;
— прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава і яе муж — афіцэр ГУБАЗіК Дзяніс Чамаданаў;
— афіцыйная прадстаўніца мінскага ўпраўлення Следчага камітэта Кацярына Гарлінская;
— Арцём Балаба — сын кіраўніка мінскага АМАП Дзмітрыя Балабы;
— пракурорка Аліна Касьянік, якая была дзяржабвінаваўцай у справе журналістак тэлеканала "Белсат";
— шмат камандзіраў АМАП і міліцэйскіх кіраўнікоў з беларускіх рэгіёнаў.
Што цікава, у спіс трапіў і падпалкоўнік Станіслаў Лупаносаў, якога ГУБАЗік назваў "кратом".
"Згаданыя службовыя асобы прымалі ўдзел у гвалтоўным задушэнні мірных пратэстаў пасля непрызнання Еўрапейскім Саюзам выбараў прэзідэнта 9 жніўня 2020 года", — так тлумачацца санкцыі. Агулам уезд у Латвію забаронены 277 грамадзянам Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.