Лабавое сутыкненне "Фольксвагенаў", двое загінулых (фота)
Жахлівая аварыя адбылася 2 лістапада ў Іванаўскім раёне.
Як паведамляе сайт tomin.by, лабавое сутыкненне легкавікоў адбылося а 6-й раніцы на шашы "Кобрын — Гомель".
Кіроўца "Джэты" загінуў на месцы. У "Фальксвагене-Пасат" аварыя стала смяротнай для аднаго з пасажыраў. Яшчэ трое чалавек, якія знаходзіліся ў "Пасаце", атрымалі траўмы. Каб дастаць 21-гадовага кіроўцу з машыны, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў: хлопца заціснула ў дэфармаваным салоне.




Фота — МНС