Курс еўра ўстанавіў новы рэкорд — 12800 рублёў
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 9390 рублёў, курс еўра вырас на 60 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 282,5 да 283,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду, 4 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 9390 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў — да 12740, курс расійскага рубля вырас з 282 да 282,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.