Курс долара ў Беларусі знізіўся на 1,6 капейкі

Долар у Беларусі патаннеў

Долар у Беларусі патаннеў / pixabay.com

Пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы долар патаннеў на 0,46%, або на 1,6 капейкі, да 3,4591 рубля.

Еўра знізіўся на 0,61%, або на 2,17 капейкі, да 3,5585 рубля.

Расійскі рубель падаражэў на 0,13%, або на 0,45 капейкі. 100 расійскіх рублёў ацанілі ў 3,3712 беларускага рубля.

Кітайскі юань упаў на 0,36%, або на 1,72 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,7276 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.