Купалаўцы абвяшчаюць Тыдзень роднай мовы і свабоднага доступу да спектакляў
Тэатральная трупа "Купалаўцы" ладзіць акцыю ў гонар міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Артысты запрашаюць гледачоў на Тыдзень роднай мовы: з 15 да 21 лютага яны адкрываюць свабодны доступ да спектакляў на сваім ютуб-канале.
У праграме тыдня — наступныя спектаклі: Radziva Prudok, "Войцэк" і "Я" Рамана Падалякі, "Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі" і "Тутэйшыя" Мікалая Пінігіна. Акрамя таго ў праграму ўвайшлі аўдыяпраект "1984" Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект "Я гавару", створаны Купалаўцамі на вершы сучасных беларускіх паэтаў.
Паказы бясплатныя, але пры жаданні ўваходны квіток можна набыць па спасылцы.