Крэатыўны дырэктар Wargaming падтрымаў уварванне ва Украіну
24 лютага крэатыўны дырэктар Wargaming Сяргей Буркатоўскі зрабіў у Фэйсбуку пост у падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне. Праз суткі ён выдаліў пост і напісаў, што на яго "настучалі".
У каментары dev.by прэс-служба Wargaming адхрысцілася ад пазіцыі Буркатоўскага: "Сяргей сапраўды з'яўляецца супрацоўнікам кампаніі і выказаў сваё асабістае меркаванне, якое катэгарычна не супадае з пазіцыяй кампаніі. Усе нашыя сілы зараз кінутыя на аказанне дапамогі нашым 550+ кіеўскім калегам і іх сем'ям".
Паведамляецца, што Буркатоўскі — расіянін. Ён быў галоўным геймдызайнерам World of Tanks, цяпер крэатыўны дырэктар кампаніі. Буркатоўскі жыве на Кіпры і піша фантастычныя раманы.