Краіны ЕС дасягнулі кансэнсусу наконт заяўкі Украіны
Краіны ЕС дасягнулі кансэнсусу наконт заяўкі Украіны, паведамілі ў МЗС Францыі. Гэта азначае, што ўжо на гэтым тыдні Украіна можа стаць афіцыйным кандыдатам на ўступ у Еўрасаюз.
Перад тым, як канчаткова стаць сябрам ЕС, Украіне неабходна выканаць некалькі рэкамендацый Еўракамісіі. То бок, уступ не адбудзецца цягам тыдняў. Хутчэй за ўсё, гаворка можа ісці нават пра гады.
Але і статус кандыдата дае краіне больш магчымасцяў па інтэграцыі з еўрапейскімі краінамі і атрымання дапамогі ад Бруселя.