Украіна гатовая да перамір'я на 30 дзён
Падчас размовы з Трампам
10 траўня Кіеў наведалі прэм'еры Польшчы Дональд Туск і Вялікабрытаніі Кір Стармер, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Яны складаюць так званую "Кааліцыю ахвотны" — супольнасць краін, якія падтрымліваюць Украіну і зброяй, і на дыпламатычных пляцоўках.
Пасля сустрэчы кааліцыі еўрапейскія лідары разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім сазваніліся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Як паведаміў пасля гэтай размовы кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга, Украіна гатовая да поўнага спынення агню ўжо з 12 траўня. Ініцыятыву падтрымліваюць еўрапейскія партнёры. Але яны пакуль не агучылі свой удзел у такім сцэнары — магчыма, гаворка ідзе пра маніторынг таго, ці выконваецца перамір'е.