Кожнага 4-га жыхара Расіі аштрафавалі за парушэнне правілаў дарожнага руху

У паведамленні гаворыцца, што ў Расіі за акрэслены перыяд было спынена "больш за 33 мільёны правапарушэнняў". Пры гэтым назіраецца павелічэнне колькасці штрафаў за парушэнні, выяўленыя з дапамогай аўтаматычнай відэафіксацыі. Калі за ўвесь мінулы год іх было 28 млн, дык за 6 месяцаў бягучага года ўжо 16 млн.
 

Дзяржаўтаінспекцыя МУС Расіі вынесла 31 млн 700 тысяч пастановаў аб накладанні адміністрацыйных штрафаў на агульную суму 12 млрд 600 млн расійскіх рублёў (больш за 380 млн долараў). На цяперашні час удалося спагнаць амаль 62% гэтай сумы, інфармуе gazeta.ru.
 

Фота — ria.ru