Кошты на бензін зноў падвышаюцца
Аўтамабільнае паліва даражэе другі раз за месяц і пяты раз за год — новыя кошты канцэрн “Белнафтахім” абвясціў у ноч на 28 снежня.
Цэны ўзрастаюць у сярэднім на 2%. Рашэнне прынятае з мэтай “частковай кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты”, паведамляе БелаПАН.
Бензін Аі-92 цяпер каштуе 8600-8800 рублёў, Аі-95 — 9500, дызпаліва (самае таннае) — 9600. У той жа час бензін “Нармаль-80” па-ранейшаму рэалізуецца па 7900 рублёў за літр.
У 2014 годзе стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва ўзрастуць у сярэднім на 14,5%.
Папярэднія падаражэнні адбываліся 16 студзеня, 3 і 17 верасня, а таксама 5 снежня. Апошняе падаражэнне абгрунтавалі змяненнем курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют.