Колькі Беларусь зарабіла на медычным турызме?

Медыцына, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
За 5 гадоў "медычны турызм" у Беларусь вырас у 1,5 раза. Сёлета Мінздароўя збіраецца зарабіць на экспарце медычных паслуг 50 млн долараў, кажа міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.
Гаворка ў першую чаргу пра транспланталогію і анкалагічную тэрапію.
"Сабекошт нашай прадукцыі ў межах экспарту і медычных паслуг, якія мы аказваем, ніжэйшы, чым за мяжой", — кажа Хаджаеў.
Таксама Беларусь зарабляе на экспарце медычных прэпаратаў. У асноўным гаворка ідзе пра анкалагічныя, супрацьзапаленчыя, рэўматоідныя прэпараты і антыбіётыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.