Колькасць загінулых на вакзале ў Краматорску дасягнула 50 чалавек

Колькасць загінулых на вакзале ў Краматорску дасягнула 50 чалавек

Колькасць загінулых на чыгуначным вакзале ў Краматорску дасягнула 50 чалавек (12 памерлі ў бальніцы). З іх — 5 дзяцей. У бальніцах — 98 пацярпелых, з іх 16 дзяцей, 46 жанчын і 36 мужчын. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Паўло Кірыленка.

Ракетны ўдар па вакзале быў здзейснены ў пятніцу. Украінскі бок усклаў адказнасць за яго на расіян. Расійскія ўлады, прапагандысты цынічна заяўляюць, што ўдар нанеслі самі ўкраінцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.