Колькасць працоўных мігрантаў, што прыязджаюць у Беларусь, падвоілася
За шэсць месяцаў 2013 у Беларусь афицыйна прыбыла каля 7 тысяч замежных спецыялістаў. За аналагічны перыяд 2012 года — толькі каля 3 тысяч.
Часцей за ўсё ў Беларусь прыязджаюць працоўныя мігранты з Украіны, Літвы, Турцыі, В'етнама, Кітая.
Сёння дазвол на працу замежных мігрантаў атрымліваецца ў два крокі. Калі арганізацыя хоча наняць больш за 10 работнікаў з-за мяжы, яна павінна атрымаць дазвол у дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС. Ён вывучае магчымасці "знаходжання і цывілізаванага размяшчэння" замежнікаў, аказання медыцынскай дапамогі і выканання іншых сацыяльных нормаў. Замежныя грамадзяне, якія жадаюць працаваць у Беларусі, таксама павінны атрымаць адпаведны дазвол, паведаміў інфармагенцтву БелаПАН намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Татура.
У той жа час, штогод рэгіструецца каля 200-250 парушэнняў парадку працоўнай дзейнасці замежных работнікаў на тэрыторыі Беларусі.
Тым часам, павялічваецца патрэба ў беларускіх рабочых у Расіі. Напрыклад, у Баранавічах праз абвесткі на прыпынках і на слупах шукаюць грузчыкаў “славянскага выгляду” для працы ў Маскве і Маскоўскай вобласці.
Фота: www.anaparegion.ru.