Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 1424 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі няўхільна павялічваецца / belsat.eu
Колькасць палітвязняў у Беларусі няўхільна павялічваецца / belsat.eu

У Беларусі расце колькасць палітвязняў. У чацвер праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 35 чалавек. Гэта — Мікіта Адзінец, Сяргей Асановіч, Яўгені Афанасенка, Анастасія Буткевіч, Данііл Вітуноў, Дзмітрый Гурэеў, Павел Далгакоў, Сяргей Жогла, Арцём Заблоцкі, Мікалай Завадскі, Антон Камароўскі, Анастасія Кізім, Аляксандр Карзюк, Антон Касцючэнка, Ксенія Котава, Андрэй Кунцэвіч, Уладзімір Лысак, Віктар Мазанік, Віктар Мацяйковіч, Алесь Папковіч, Ян Папковіч, Рыгор Парамонаў, Аляксей Пратаповіч, Арцём Парфененка, Уладзімір Паўлаў, Яўгені Рагуцкі, Дзмітрый Русецкі, Інга Рэйдальф, Карына Рэйдальф, Віталь Рыбакоў, Вячаслаў Сыраежка, Аляксандр Сямашка, Артур Хлуч, Павел Шчэрбін і Кацярына Якаўлева. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер складае 1424 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.