Коктыш: Расія не збіраецца "расплявацца" з Беларуссю

Коктыш: Расія не збіраецца "расплявацца" з Беларуссю

Рашэнне Расіі ўвесці рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю — гэта тактычны крок у газавых перамовах, якія шосты месяц вядуць урады двух краінаў. Такім меркаваннем падзяліўся з Еўрарадыё расійскі палітолаг Кірыл Коктыш:

Коктыш: Расія не збіраецца "расплявацца" з Беларуссю

"Ідзе гаворка пра падрыхтоўку сустрэчы на вышэйшым узроўні. Кожны з бакоў уздымае стаўкі. І, зразумела, пра газавы гандаль, дзе аргументы з'яўляюцца ўжо з большага ў палітычнай прасторы, у тым ліку і з падачы афіцыйнага Мінска. Гаворка вядзецца пра тое, каб добра пагандлявацца і ў выніку нешта вырашыць, а не для таго, каб насамрэч расплявацца. Cтаўкі робяцца, каб пасля іх размяняць, а не таму, што гэта прынцыповая пазіцыя".

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца ўжо праз тыдзень — 9 лютага, падчас пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. На магчымасць гэтай сустрэчы (а таксама на тое, што там будуць абмеркаваныя энергетычныя ўзаемаадносіны двух краінаў) намякнуў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Што праўда, беларускі бок яшчэ не ўзгадніў дату пасяджэння, прапанаваную Крамлём.