Кнігі пра партызанаў мінскі суд прызнаў "экстрэмісцкімі"


Вокладка кнігі "Кроў і попел Дражна"

Вокладка кнігі "Кроў і попел Дражна" / Віктар Хурсік

Статус "экстрэмісцкіх" у Беларусі атрымалі кнігі пра партызанаў.

Гаворка ідзе пра кнігі "Кроў i попел Дражна: гiсторыі партызанскага злачынства", "Партизаны СССР: от мифов к реальности", "Советские партизаны: мифы и реальность". Як адзначае праваабарончы цэнтр "Вясна", адпаведныя рашэнні прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 6 сакавіка.

У кнізе "Кроў i попел Дражна" рпасказваецца, як у красавіку 1943 года партызаны з атрада Ізраіля Лапідуса з брыгады камбрыга Іванова спалілі вёску Дражна з мірнымі жыхарамі. 25 вяскоўцаў былі забітыя, 37 дамоў спаленыя. Журналіст і краязнаўца Віктар Хурсік напісаў кнігу, грунтуючыся на архіўных матэрыялах і аповедах выжылых сведкаў.

Афіцыёз неаднаразова крытыкаваў гэтую кнігу за "няправільны" паказ вайны. Кал ў 2008 годзе прадстаўнікі грамадскасці паставілі каля Дражна праваслаўны крыж, улады праз некалькі дзён выкапалі яго. А Вячаслава Сіўчыка і Віктара Хурсіка асудзілі за ўсталяванне крыжа.

Таксама ў "экстрэмісцкі" спіс трапілі Telegram-бот "Digital Intelligence Team [bot]", суполка ў "Аднакласніках" пад назвай "✔️Светлана Тихановская™ ツ", а таксама сайт ganc-chas.cоm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.