Кітайцы ў Літве закупілі тавараў больш, чым расіяне і беларусы

Звесткі кампаніі Global Blue Lietuva, якая дапамагае вяртаць падаткі за выплачаны ПДВ, сведчаць, што гэтай паслугай у Літве больш за ўсё карыстаюцца расіяне і беларусы. Яны ажыццяўляюць каля 95% усіх пакупак з вяртаннем падатку ў Літве.



Але больш за ўсё грошай гэтай зімой у святы выдаткавалі кітайцы. Як адзначае ru.delfi.lt, кошык аднаго турыста з Кітая, за які прасілі вярнуць ПДВ, склаў 2135 літаў (крыху больш за 850 долараў), узбека — 1053 літы (больш за 420 долараў). Сярэдняя сума за пакупкі турыста з Беларусі склала 528 літаў (больш за 210 долараў), а з Расіі — 743 літы (крыху менш за 300 долараў).



Дарэчы, гандлёвы цэнтр Ozas у Вільні сведчыць, што ў снежні толькі беларусы павялічылі абарачэнне прыкладна на 5%.



Фота — delfi.lt